Макс Шчур
Макс Шчур | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1997 |
Мова твораў | чэшская, беларуская і польская |
Прэміі | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Макс Шчур (нар. 5 снежня 1977, Брэст) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Брэсце. У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.[2]
Аўтар п'есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор»[2] (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.
Напісаў раман пра сваю мінскую маладосць ужо ў эміграцыі (1999—2004). У 2022 годзе раман «Там, дзе нас няма» быў адрэдагаваны і апублікаваны.
Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.[2]
Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»[2]), Э. Лір («Кніга бязглузду»[2]). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду[2].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Прэміі імя Я. Юхнаўца (2004) за раман «Там дзе нас няма» (неапублікаваны[2])
- Лаўрэат Premio Iberoamericano (2003)
- Лаўрэат Прэміі імя Гедройца (2016) за «Завяршыць гештальт»
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мартысевіч М. Мармазяўр супраць Жабавока: Льюіс Кэрал па-беларуску // Новы Час online [Электронны рэсурс], 04.12.2009 — Дата доступу 16.10.2015
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Макс Шчур. Росквіт і заняпад беларускага літаратурнага авангарду // Анталогія сучаснага беларускага мыслення. — Санкт-Пецярбург: Невский простор, 2003. — 496 с.
- Макс Шчур. Зборнік вершаў. Архівавана 17 кастрычніка 2007. — Стакгольм: Аркона, 2006. — 302 с.
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з іспанскай мовы
- Перакладчыкі з чэшскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі